15 па 20 мая ў Бабруйску пройдзе VII Міжнародны фестываль падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях».
У форуме прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай і Рускай праваслаўных цэркваў, дзяржаўных органаў улады, грамадскіх арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, навучэнцы і студэнты.
Праграмай фестывалю прадугледжана правядзенне шматлікіх тэматычных мерапрыемстваў. Адкрые фэст грамадска-сацыяльны форум «Сям’я і будучыня чалавецтва». У абласным драматычным тэатры імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца практычная канферэнцыя «Сям’я і выклікі сучаснага свету: праблемы і перспектывы вырашэння». На базе «Бабруйскага радзільнага дома» і сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы»» арганізуецца праца дыскусійных пляцовак: «Сям’я ў сучасным грамадстве: праблемы маральнасці і здароўя», «Сям’я і школа: праблемы выхавання і навучання сучаснага грамадства», «Сям’я і інфармацыйная бяспека ў сучасным свеце».
Падчас фестывалю будуць узнагароджаны пераможцаў конкурсаў сацыяльных праектаў «Моладзь Бабруйска за жыццё – 2018» і малюнкаў «Мая сям’я». У маладзёжным парку (ГЦ «Карона») адбудзецца канцэртна-забаўляльная праграма «Пад бацькоўскім крылом» з удзелам творчых калектываў горада і майстар-класамі для дзяцей і бацькоў. Форум таксама будзе ўключаць выставы, мерапрыемствы для маладых сем’яў, студэнтаў і навучэнцаў, дэфіле дзіцячых калясак.
Галоўнай вартасцю фестывалю «Шчасце ў дзецях» з’яўляецца тое, што ён аб’ядноўвае людзей, дае магчымасць кансалідацыі ў абарону жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, а таксама спрыяе плённаму дыялогу дзяржавы, Беларускай праваслаўнай царквы і грамадскіх арганізацый, праца якіх накіравана на адраджэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі.
Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемствах фестывалю размешчана на афіцыйным сайце СПУ «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы».
Арганізатарамі форуму выступаюць Бабруйская епархія Беларускай праваслаўнай царквы, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт, СПУ «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» (г. Бабруйск), суарганізатарам – грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07