Рус Бел Eng 中文

З 21 кастрычніка ў Магілёве зменіцца схема руху маршрутнага таксі №34 т

З 21 кастрычніка ў Магілёве зменіцца схема руху маршрутнага таксі №34 т. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.

Цяпер маршруткі будуць адпраўляцца з вуліцы Якубоўскага на вуліцу Пысіна, а далей рухацца па вуліцах Куляшова і Бялыніцкага-Бірулі.

Рашэнне аб змене схемы руху прынята ў сувязі са зваротамі грамадзян у гарвыканкам і ўводам святлафора на скрыжаванні вуліц Якубоўскага і Пысіна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая