Рус Бел Eng 中文

З чатырма прызавымі месцамі вярнулася каманда Магілёўскай вобласці з XII рэспубліканскай зімовай галіновай спартакіяды работнікаў ЖКГ

З чатырма прызавымі месцамі вярнулася каманда Магілёўскай вобласці з XII рэспубліканскай зімовай галіновай спартакіяды работнікаў ЖКГ.

Спаборніцтвы, удзел у якіх маглі прымаць і прадстаўнікі іншых галін, аб’яднаных Беларускім прафсаюзам работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, праводзіліся на базе санаторыя «Нарачанка» УП «Белпрафсаюзкурорт».

У складзе каманды Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза выступала 16 удзельнікаў ва ўсіх відах спорту: лыжных гонках, шашках, шахматах, дартсе, настольным тэнісе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, більярдзе.

За крок ад п’едэстала спыніліся Ганна Янчанка (стральба з пнеўматычнай вінтоўкі), якая прадстаўляла Бабруйскае УКДП абслугоўвання жыллёвага фонду Ленінскага раёна, Віялета Каржова (шашкі) з Магілёўскага ГКУ дарожна-маставога прадпрыемства, Вольга Сыцікава (більярд) з РУВП «Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў».

На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Ганна Муратава (плаванне), якая прадстаўляла КВУП «Магілёўскі смеццеперапрацоўчы завод» і Ігар Алянкоў (більярд) з ТДА «Брандбудпраект».

Сярэбраныя медалі заваявалі Павел Анціпенка (шахматы) з Магілёўскага ГКУ спецыялізаванага аўтапрадпрыемства і Руслан Дударэнка (плаванне) з ААТ «Гасцініца «Магілёў».

Па-за агульным конкурсам праводзіліся спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод кіраўнікоў. Першае месца заваяваў намеснік старшыні абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая