Рус Бел Eng 中文

За 10 месяцаў 2017 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў Магілёўскай вобласці вырас на 5,8%

У Магілёўскай вобласці за 10 месяцаў 2017 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br6 837,5 млн., або ў супастаўных цэнах 105,8% да аналагічнага перыяду 2016-га. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Аб’ём прамысловай вытворчасці горназдабываючай прамысловасці склаў 109,6%, у апрацоўчай прамысловасці – 105,2%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 112,8%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў – 100,6%.

У 11 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень-кастрычнік 2017 года перасягнуў узровень студзеня-кастрычніка 2016 года. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (на 38,2%), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (22,4%), металургічнай вытворчасці, вытворчасці гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання (на 20,2%), хімічных прадуктаў (на 15,9%), вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 12,1%), іншых гатовых вырабаў, рамонт, мантаж машын і абсталявання (на 12,6%).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая