За 11 месяцаў 2017 года супрацоўнікі ДАІ Магілёўскай вобласці выявілі больш за 2,5 тыс. фактаў кіравання транспартам у нецвярозым стане, 117 вадзіцеляў затрыманы паўторна. Пра гэта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава.
Суразмоўніца дадала, што на дарогах рэгіёна па віне вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, з пачатку года адбылося 56 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 15 чалавек загінула і 53 атрымалі траўмы.
«Праблема ўдзелу ў дарожным руху нецвярозых вадзіцеляў не губляе сваёй актуальнасці, – падкрэсліла Таццяна Старасотнікава. – Нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці адказнасці, далёка не ўсе лічаць для сябе законам адмовіцца ад паездкі, ужыўшы алкаголь. Таму ў прафілактычных мэтах на тэрыторыі Магілёўскай вобласці 29 снежня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Цвярозасць – норма на дарозе!».
У цэлым за мінулы тыдзень (з 18 па 25 снежня) на дарогах рэгіёна зарэгістравана 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 9 атрымалі траўмы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59