Рус Бел Eng 中文

За 8 месяцаў 2018 года індывідуальныя прадпрымальнікі выплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці амаль Br40 млн.

За 8 месяцаў 2018 года індывідуальныя прадпрымальнікі выплацілі ў бюджэт рэгіёна амаль Br33,9 млн. Гэта на Br3,6 млн., або на 11,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года ў фактычным вылічэнні. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Удзельная вага паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў склала 4,4%.

На ўліку ў падатковых інспекцыях Магілёўшчыны знаходзіцца 23 063 індывідуальныя прадпрымальнікі. У параўнанні са студзенем-жніўнем 2017 года колькасць прадпрымальнікаў павялічылася на 708 чалавек.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая