За 9 месяцаў 2019 года пры садзейнічанні службы занятасці больш за 16 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці здолела знайсці працу. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Хадускіна.
Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці субсідыі атрымала 246 беспрацоўных. Часцей за ўсё гэта былі бізнес-праекты ў сферы рознічнага гандлю, грузаперавозак і будаўнічых работ. На зноў створаныя працоўныя месцы ў першым паўгоддзі працаўладкавана 2 тыс. 284 чалавекі.
У цэлым па вобласці на 1 кастрычніка на ўліку ў службе занятасці знаходзілася 2,8 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, з іх са статусам беспрацоўнага – больш за 1,5 тыс. У сярэднім на аднаго беспрацоўнага ў рэгіёне прыпадае больш за пяць вакансій. Дарэчы, сёння наймальнікамі вобласці заяўлена больш за 9 тыс. свабодных рабочых месцаў. Найбольш запатрабаваныя кіроўцы аўтамабіляў, швеі, трактарысты, машыністы кацельняў, прадаўцы, інжынеры, медперсанал, ветурачы, бухгалтары.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24