За год наведвальнасць сайтаў друкаваных СМІ Магілёўскай вобласці вырасла ў 1,5 раза. Аб гэтым паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка.
«Развіццё дзяржаўных інтэрнэт-рэсурсаў набывае першараднае значэнне, – падкрэсліла яна. – Сайты сродкаў масавай інфармацыі сёння па праву можна называць мясцовымі навінавымі парталамі».
Больш за трэць рэдакцый ў 2017 годзе правялі рэдызайн сайтаў. Мадэрнізацыя дазволіла атрымаць сучасны зручны інтэрфейс, адаптаваць кантэнт для розных формаў і каналаў руху інфармацыі. «Быць канкурэнтнымі і эфектыўнымі ў сучасных умовах дапамагае праца ў сацсетках, дзе сканцэнтравана актыўнасць тысяч карыстальнікаў, – адзначыла Кацярына Музычэнка. – Па правільным шляху ідуць рэдакцыі, якія актыўна ўкараняюць творчыя інавацыі, напаўняюць акаўнты рознымі інтэрактыўнымі сэрвісамі, выкарыстоўваюць свежыя, нетрывіяльныя і творчыя спосабы падачы інфармацыі».
Аднак у цяперашні час у блогасферы працуюць яшчэ адзінкі журналістаў вобласці. Варта таксама актыўна практыкаваць правядзенне анлайн-канферэнцый на сайтах выданняў, інтэрнэт-конкурсаў, пашыраць выкарыстанне дадатковага кантэнту, дадаваць на сайты выданняў відэаматэрыялы. Акрамя таго, да гэтага часу не хапае на сайтах СМІ і ў сацыяльных сетках узаемадзеяння з аўдыторыяй у дыялогавым рэжыме, канстатавала Кацярына Музычэнка.
Яна дадала, што ў 2017 годзе з прыбыткам спрацавала 18 з 25 рэдакцый. Найлепшых паказчыкаў у вобласці па ўзроўні самаакупнасці дасягнулі газеты «Прыдняпроўская ніва», «Маяк Прыдняпроўя», «Крычаўскае жыццё», «Ударны фронт».
На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэдакцый з мясцовых бюджэтаў накіравана Br19,5 тыс., уласныя інвестыцыі склалі Br371,2 тыс. – аб’ём, які значна перавышае ўзровень іншых абласцей рэспублікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59