За красавік-май у Магілёве плануецца ліквідаваць крытычныя дэфекты вулічна-дарожнай сеткі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Веракса.
Па яго словах, пачатак актыўнай фазы работ будзе залежаць ад надвор’я. Па правілах, на вуліцы павінна ўстанавіцца сярэднесутачная тэмпература +5, каб ажыццяўляць рамонт гарачымі сумесямі. На працягу зімы ўжываўся халодны спосаб. Такім чынам падрамантавалі 1, 5 тыс. кв. м. дарог. Вядома, у агульным аб’ёме дэфектаў доля невялікая і вялікай даўгавечнасцю не вылучаецца, але гэта выхад, калі маюцца крытычныя ўчасткі.
У цэлым, заўважыў Аляксандр Веракса, вулічна-дарожная сетка Магілёва складае каля 400 км. Адначасова капітальна адрамантаваць такі аб’ём немагчыма, у першую чаргу, з фінансавага пункту гледжання. У мінулым годзе бягучым рамонтам было ахоплена 150 тыс. кв. м дарожнага пакрыцця. Зараз работы таксама будуць весціся планамерна, згодна распрацаванага (пасля абследавання адпаведнымі арганізацыямі) графіка. Ён на працягу года можа карэктавацца, калі паўстануць дадатковыя праблемныя моманты. У прыватнасці, абновіцца дарожнае пакрыццё на вуліцах Астроўскага, Крупскай, Каралёва, Вішнявецкага, Мельнікава, Чалюскінцаў, Сіманава, Маўчанскага, Касманаўтаў, Бялінскага, Пашкаўскай, Віцебскім тупіку, па праспекце Шміта і інш.
У 2018 годзе плануецца капітальна адрамантаваць вул. Бялыніцкага-Бірулі, якая вядзе да абласной бальніцы, і вул. Сурганава – да абласнога шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны. Таксама на Мінскай шашы ўсталююць дадаткова некалькі святлафораў.
Будзе праводзіцца і бягучы рамонт дарог у дваровых тэрыторыях. У 2018 годзе плануецца прывесці ў парадак 46,2 тыс. кв. м палатна. У 2017-м гэтая лічба складала 35,3 тыс. кв. м.
Гаворачы аб праблемах з дарогамі, Аляксандр Веракса падкрэсліў, што на стан дарожнага палатна, безумоўна, уплываюць умовы надвор’я. Акрамя таго, большая частка пакрыцця рабілася тады, калі ў горадзе не было яшчэ такога інтэнсіўнага патоку транспарту, выкарыстоўваліся зусім іншыя па трываласці матэрыялы і тэхналогіі. Цяпер усё гэта больш дасканалае, ужываецца армаванне, якое павялічвае тэрмін службы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59