За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося два пажары, адзін скончыўся гібеллю чалавека. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Так, 7 жніўня а дзясятай гадзіне вечара паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Багамазы ў аграгарадку Межысеткі Магілёўскага раёна. У выніку ўзгарання загінуў гаспадар 1948 года нараджэння. Пляменнік пенсіянера атрымаў апёкі верхніх дыхальных шляхоў і быў шпіталізаваны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Неспакойнай выдалася ноч 7 жніўня для жыхароў дома па вуліцы Ленінскай у Чавусах. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, адкрытым полымем гарэў адзін з пакояў кватэры на чацвёртым паверсе. Была пагроза распаўсюджвання агню на 5 паверх, на лесвічнай клетцы – шчыльны дым.

Са слоў суседзяў, жыхары падпаленай кватэры пакінулі яе самастойна. З акна кватэры на пятым паверсе людзі прасілі аб дапамозе. Звяно газадымаахоўнай службы вывела на свежае паветра пяць чалавек, у тым ліку аднаго дзіцяці. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі хлопчык 2013 года нараджэння быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «спалох».

У выніку здарэння пашкоджана маёмасць у пакоі кватэры. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Меркаваная версія – неасцярожнасць пры курэнні.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую