Рус Бел Eng 中文

За пяць месяцаў 2018 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў Магілёўскай вобласці вырас на 5,1%

У Магілёўскай вобласці за пяць месяцаў 2018 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br3 689,2 млн., або ў супастаўных цэнах 105,1% да аналагічнага перыяду 2017-га. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Аб’ём прамысловай вытворчасці горназдабыўной прамысловасці склаў 137,3%, у апрацоўчай прамысловасці – 105,9%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 101,7%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў – 103,8%.

У 10 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень-май 2018 года перавысіў ўзровень пяці месяцаў 2017-га. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (на 78,2%), іншых гатовых вырабаў; рамонце, мантажы машын і абсталявання (на 27%), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 18,1%), вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 18%).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая