За студзень 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br138,1 млн. Гэта на 9,7% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br57,5 млн. (41,7%), падаходнага падатку – Br40,9 млн. (29,6%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br14,1 млн. (10,2%), акцызаў – Br6,2 млн. (4,5%), экалагічнага падатку – Br4,1 млн. (3%).
У дзясятку лідараў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», РУП «Магілёўэнерга», ЗАТ «Бабруйскі бровар», СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», СТАА «Аазіс Груп», ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», ААТ «Будтрэст № 12» Кіруючая кампанія Холдынгу «БУДТРЭСТ-ХОЛДЫНГ». Удзельная вага іх плацяжоў склала 17,9% агульных паступленняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24