Рус Бел Eng 中文

За суткі ў лясах Магілёўскай вобласці зніклі двое мужчын, адзін знойдзены

За суткі ў лясах Магілёўскай вобласці прапала двое мужчын. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, 6 верасня ў лясным масіве каля в. Гарохаўка Бабруйскага раёна згубіўся 29-гадовы хлопец. Для пошукавых работ былі задзейнічаны супрацоўнікі МУС і работнікі МНС. Зніклы пакуль не знойдзены, пошукі будуць працягнуты сёння.

Значна больш пашанцавала 79-гадоваму пенсіянеру, які заблудзіўся ў лясным масіве каля в. Развадава Клічаўскага раёна. Сёння каля паловы на першую ночы мужчына быў знойдзены работнікамі МНС. На шчасце, пенсіянер не пацярпеў і ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая