За суткі ў рэгіёне адбылося 4 пажары, адзін скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Здарэнне, якое забрала жыццё чалавека, адбылося 22 лістапада каля 22.00. У службу МНС паступіла паведамленне аб гарэнні хлява, размешчанага ў САТ «Сонечнае» каля в. Дары Магілёўскага раёна. Мясцовыя жыхары заўважылі пажар, калі хлеў ужо палаў. Ратавальнікі пад абваленымі канструкцыямі без прыкмет жыцця знайшлі 34-гадовага жыхара в. Хімніца. Загінулы з’яўляўся знаёмым гаспадыні хлява. Як мяркуецца, пажар адбыўся па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.
Тры пажары за суткі зарэгістравана ў Магілёве. Вогненны перапалох адбыўся ўчора ўвечары ў пяціпавярховым жылым доме па вул. Бялінскага. У адсутнасць гаспадароў загарэлася аднапакаёвая кватэра, размешчаная на чацвёртым паверсе. Ратавальнікі аператыўна ўтаймавалі полымя. Эвакуацыя жыхароў суседніх кватэр не спатрэбілася. У выніку пажару закураны сцены і маёмасць у кватэры. Паводле папярэдніх меркаваняў, пажар адбыўся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні сына гаспадыні.



Не абышла бокам стыхія і гаражы, прычым абодва, як мяркуецца, загарэліся праз парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.
Так, каля 11.00 адбыўся пажар у гаражы, размешчаным па вул. Сіманава. Шкода значная: знішчаны аўтамабіль «Форд Мандэа», пашкоджана 15 кв.м даху і ўнутранае аздабленне гаража.





Каля 21.00 загарэўся гараж па вул. Сурганава. У выніку пажару знішчаны аўтамабіль «Фольксваген Пасат Б3», пашкоджана ўнутранае аздабленне гаража.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59