За выхадныя дні (11-12 лістапада) супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выявілі на дарогах Магілёўскай вобласці 1,4 тыс. парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава.
Затрыманы і адхілены ад кіравання 14 вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, і 173, якія перавысілі хуткасць. Акрамя таго, інспектарамі ДАІ аштрафаваны 494 пешаходы-парушальнікі, 289 з якіх – за невыкарыстанне флікераў у цёмны час сутак.
У цэлым за мінулы тыдзень (з 6 па 12 лістапада) на дарогах рэгіёна зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх адзін чалавек загінуў, 6 атрымалі траўмы.
Трагічны выпадак адбыўся 12 лістапада ў 19.40 у Магілёве. 20-гадовы жыхар аграгарадка Калодзішчы Мінскай вобласці на аўтамашыне «Фальксваген Цігуан» рухаўся па вуліцы Якубоўскага. Праязджаючы ў раёне дома №20, ён зрабіў наезд на магілёўцаў, якія пераходзілі праезжую частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе – 34-гадовую жанчыну, 8-гадовую дзяўчынку і 57-гадовага мужчыну. У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Дзіця з траўмай левай галёнкі і мужчына з траўмай у вобласці жывата, пераломам вялікай галёначнай косткі злева, выцятай ранай вобласці калена справа дастаўлены ў бальніцу.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59