Рус Бел Eng 中文

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 10 пажараў

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 10 пажараў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

«Нягледзячы на тое, што наступіла лета, па-ранейшаму адбываюцца «пячныя» пажары»», – падкрэсліла яна.

Пад вогненную хвалю 2 чэрвеня каля 21.00 трапіў дачны дом, размешчаны ў в. Ліпаўка Быхаўскага раёна. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць унутры дома.

У Асіповічах па вул. Камуністычнай 3 чэрвеня каля 18.00 загарэліся гаспадарчыя пабудовы: гаражы, драўляны навес і хлеў.

У гэты ж дзень раніцай палала лазня, размешчаная ў в. Іванаўка Бабруйскага раёна. Выратавальнікаў выклікалі суседзі. Падраздзяленні МНС адстаялі ад агню жылы дом і гаспадарчыя будынкі.

Ранняе закрыццё засаўкі коміна прывяло да шпіталізацыі траіх малалетніх дзяцей. Выхадныя дні 37-гадовы бабруйчанін разам з жонкай і двума дзецьмі (12 і 6 гадоў) праводзілі на дачы ў в. Мірадзіна Бабруйскага раёна. Таксама з імі адпачывалі сябры з 10-гадовай дачкой. Каб дзецям было ўтульна і цёпла – прапалілі печ. Каля 23.00 аднаму дзіцяці стала дрэнна. Выкліканыя ўрачы шпіталізавалі дзяўчынку. Праз гадзіну медыцынская дапамога спатрэбілася ўсім дзецям.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая