Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 13 з 21 раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Спачатку забарона на наведванне лясоў была ўведзена ў 2 рэгіёнах Прыдняпроўскага краю: Краснапольскім і Магілёўскім. З 9 па 15 чэрвеня аналагічныя рашэнні прынялі кіраўнікі Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Горацкага, Клічаўскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага раёнаў.
Прынятыя меры забараняюць наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Парушальнікам забароны можа пагражаць ад папярэджання да штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ складае Br24,5).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59