Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 4 з 21 раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежавальныя меры прыняты ў Бабруйскім, Касцюковіцкім, Кіраўскім і Асіповіцкім раёнах.
Прынятыя меры забараняюць наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Парушальнікам забароны можа пагражаць ад папярэджання да штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ складае Br24,5). Забароны будуць дзейнічаць, пакуль не пойдуць ўстойлівыя дажджы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59