У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна адбылася цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які ў дзясяты раз праходзіць на маляўнічым беразе Дняпра.

«Свята «Купалле» ідзе ад нашых продкаў, гэта свята, якое адзначаюць па ўсёй нашай краіне, – адзначыў намеснік прэм'ер-міністра, старшыня аргкамітэта творчага праекта Ігар Петрышэнка. – Нездарма «папараць-кветка» стала ключавым талісманам II Еўрапейскіх гульняў. Гэта таксама паспрыяла таму, што нашы спартсмены дамагліся добрых вынікаў. Гульні былі прасякнуты духам сваёй краіны, духам патрыятызму».

Па словах віцэ-прэм'ера, не ўсім ўдалося прыехаць сёння ў Александрыю, але тым не менш пачуццё да сваёй малой радзімы кожны беларус захоўвае ў сваім сэрцы. «Тыя слаўныя традыцыі, якія мы сёння дэманструем маладому пакаленню, нашым дзецям, вельмі важныя для будучыні краіны. Гэты маштабны творчы праект накіраваны на захаванне і развіццё культурных традыцый, ўзаемаўзбагачэнне культур», – падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Ён цёпла павіншаваў усіх гасцей са святам і пажадаў, каб у гэтую купальскую ноч ва ўсіх спраўдзіліся самыя запаветныя мары.


Тэкст - БЕЛТА
Фота - уласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка