Рус Бел Eng 中文

Зала Славы адкрыецца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова

Зала Славы адкрыецца 2 кастрычніка ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства прысвечана 105-годдзю з дня заснавання ВНУ, як паведамілі карэспандэнту сайта ў навучальнай установе.

На ўрачыстую цырымонію запрошаны стваральнікі ўнікальнай экспазіцыі, навукоўцы, гісторыкі, былыя і сённяшнія студэнты ўніверсітэта, журналісты.

У зале Славы, якая размясцілася на другім паверсе корпуса №1 (вул. Касманаўтаў, 1), сабраны цалкам новыя экспанаты, што доўгі час захоўваліся ў запасніках музеяў. «Тут можна даведацца пра гісторыю аднаго з найстарэйшых ВНУ Беларусі ў асобах, лёсах і біяграфіях канкрэтных людзей,  а таксама ўбачыць рэдкія і ўнікальныя дакументы», – заўважылі суразмоўцы.

Своеасаблівым дадаткам да пастаяннай экспазіцыі стане выстава вядомага магілёўскага фатографа Васіля Цітова. Яе назва – «Alma mater. Студэнцкі альбом». Фотамастак – выпускнік гістарычнага факультэта – здолеў адлюстраваць студэнцкі каларыт 70-х і 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Пачатак мерапрыемства – 12.30.

Фота – МДУ ім.А.А.Куляшова

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая