Замежныя дыпламаты змогуць удзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў у Беларусі з 13 лютага (калі стартуе датэрміновае галасаванне), ім будуць выдадзены адпаведныя пасведчанні, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
У ЦВК удакладнілі, што тэрмін паўнамоцтваў замежнага назіральніка на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў пачынаецца з 13 лютага і заканчваецца ў асноўны дзень выбараў, 18 лютага, пасля ўстанаўлення вынікаў падліку галасоў.
Замежны назіральнік пры наведванні выбаркамаў і ўчасткаў для галасавання павінен прад’яўляць выдадзенае яму пасведчанне, а таксама дакумент, які сведчыць асобу. Ён мае права сустракацца з кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі, прадстаўнікамі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, прысутнічаць пры апламбірванні або апячатванні скрыняў для галасавання, знаходзіцца ў памяшканнях для галасавання аж да падвядзення вынікаў. Таксама дазваляецца прысутнічаць пры датэрміновым галасаванні, галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў, назіраць за выдачай бюлетэняў, у перыяд датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў – атрымліваць інфармацыю пра колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, і пра тых, хто ўжо аддаў свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата.
Пры гэтым ЦВК пакідае за сабой права пазбавіць акрэдытацыі назіральніка ў выпадку парушэння ім беларускага заканадаўства або агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права. Раней старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына расказала, што дыпламаты з ЗША, акрэдытаваныя ў Беларусі, выказалі жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў – з гэтай нагоды яны звярнуліся і ў МЗС, і ў ЦВК. Да цяперашняга часу гаворка ідзе аб дзевяці супрацоўніках амерыканскай амбасады, сярод якіх часовы павераны ў справах. Пра сваё жаданне ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу кампаніі заявілі і дыпламаты з іншых краін.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага. Па выніках вылучэння на 18 тыс. 111 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 22 тыс. 713 чалавек. Доўгатэрміновыя міжнародныя місіі звычайна працуюць у Беларусі падчас прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарчых кампаній, аднак склалася традыцыя, што замежным дыпламатам, акрэдытаваным у краіне, прадастаўляецца права весці кароткатэрміновае назіранне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Напрыклад, у 2010 годзе дыпламатам было выдадзена 50 акрэдытацыйных пасведчанняў, у 2014 годзе – 15.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59