За суткі ў Магілёўскай вобласці здарылася два пажары, у выніку якіх траўмаваныя два чалавекі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, пакінутая каля труны свечка прывяла да ўзнікнення пажару, у выніку якога пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь. Узгаранне адбылося 15 лістапада каля 9.00 у трохпакаёвай кватэры двухпавярховага жылога дома па вул. Болдзіна ў Чэрыкаве. Напярэдадні ў сям’і, якая пражывае там, адбылося гора: памерла гаспадыня. Па ўсіх канонах ў пакоі запалілі свечку. Аднак з-за парыву ветру або недастатковай умацаванасці яна перакулілася, і пачаўся пажар. 70-гадовы гаспадар кінуўся ліквідаваць узгаранне, і гэта яму ўдалося. Вось толькі ў ходзе барацьбы з агнём ён сам атрымаў апёкі 5% цела (твар і рукі) і быў шпіталізаваны.



Магчыма, праз уласную бестурботнасць, неасцярожнасць пры курэнні, 50-гадовы магілёвец пазбавіўся даху над галавой. Пажар адбыўся сёння каля 5.00 у прыватным жылым доме па вул. Аўтамабільнай. У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Сам гаспадар з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» шпіталізаваны.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59