Рус Бел Eng 中文

Здаваць ЦТ па беларускай мове ў Магілёўскай вобласці плануе больш за 2,4 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак

Сёння па ўсёй краіне стартуе цэнтралізаванае тэставанне, якое пачынаецца выпрабаваннем па беларускай мове. Праверыць веды па дадзеным прадмеце ў Магілёўскай вобласці плануе 2409 хлопцаў і дзяўчат. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

У цэлым з улікам таго, што дазволена здаваць чатыры прадметы, чалавека-тэстаў, якія з’яўляюцца адным з асноўных паказчыкаў, зафіксавана 32 524, удакладнілі суразмоўцы. Больш за ўсё жадаючых здаваць рускую мову і матэматыку – 8390 і 4928 абітурыентаў адпаведна. На трэцім месцы біялогія – 3697 чалавек.

Веданне англійскай мовы будзе правяраць 2848, нямецкай – 395, французскай– 98, іспанскай– 20, кітайскай– 1. На фізіку зарэгістравалася 2865 хлопцаў і дзяўчат, гісторыю Беларусі – 2453, хімію – 2077, грамадазнаўства – 1965, геаграфію – 194, Сусветную гісторыю – 184.

Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання

Беларуская мова – 12 чэрвеня, аўторак

Руская мова – 14 чэрвеня, чацвер

Грамадазнаўства – 16 чэрвеня, субота

Матэматыка – 18 чэрвеня, панядзелак

Біялогія – 20 чэрвеня, серада

Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 22 чэрвеня, пятніца

Хімія – 24 чэрвеня, нядзеля

Фізіка – 26 чэрвеня, аўторак

Гісторыя Беларусі – 28 чэрвеня, чацвер

Геаграфія – 30 чэрвеня, субота

Сусветная гісторыя (найноўшы час) – 2 ліпеня, панядзелак

Само выпрабаванне стартуе па ўсёй краіне адначасова ў 11.00. Кожны абітурыент павінен з’явіцца ў пункт здачы ЦТ за 30 хвілін да пачатку тэставання і мець пры сабе запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку з чорным стрыжнем. У ходзе выпрабаванняў катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць розныя прылады сувязі. Абітурыенты, якія парушаць патрабаванні і прынясуць на ЦТ мабільныя тэлефоны і шпаргалкі, пакінуць аўдыторыю і будуць пазбаўлены магчымасці здаваць іспыты ў гэтым годзе, нават у рэзервовы дзень.

У Магілёўскай вобласці пад кіраўніцтвам рэгіянальнага цэнтра тэставання працуе шэсць пунктаў тэставання, якія выконваюць задачы арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання:

Код

Пункт тэставання

Адрас

Тэлефон

301

Рэгіянальны цэнтр тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

г. Магілёў,
пр. Міру, 43, к. 221

(8 0222) 25 36 03

302

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

г. Горкі,
ул. Мічурына, 13,

к. 708

(8 02233) 5 94 65

303

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання

г. Магілёў,
пр. Шміта, 3, к. 100а

(8 0222) 47 51 37

304

Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

г. Клімавічы,
вул. Леніна, д. 11,

к. 106

(8 02244) 5 78 29

305

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова

г. Магілёў,
вул. Касманаўтаў,

д. 1, к. 201

(8 0222) 28 41 11

307

Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж

г. Бабруйск,
вул. Інтэрнацыянальная, 48, к. 1

(8 0225) 72-04-49, 75-19-85, 75-21-48, 70-96-07

309

Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж

г. Бабруйск,
вул. Інтэрнацыянальная, 46

(8 0225) 75-21-41

У 2018 годзе нездавальняльнымі адзнакамі па вучэбным прадмеце беларуская мова або руская мова будуць лічыцца ад 0 да 9 балаў (уключна), для спецыяльнасцей філалагічнага профілю – ад 0 да 24. Па першым прадмеце профільнага іспыту – матэматыка, фізіка, хімія, біялогія – такімі будуць адзнакі ад 0 да 19 балаў; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – ад 0 да 24 балаў. Па другім прадмеце профільнага іспыту – матэматыка, фізіка, хімія, біялогія – адзнакі ад 0 да 9 балаў; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, замежныя мовы – ад 0 да 14 балаў.

Сертыфікаты пачнуць выдаваць 10 ліпеня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая