Жаночая каманда Магілёўскай вобласці па барацьбе заняла першае месца ў чэмпіянаце Беларусі.
Найбольш яркія схваткі ў складзе пераможцаў правялі Ксенія Станкевіч, якая ў фінальным паядынку вагавой катэгорыі да 48 кг аказалася мацнейшай за суперніцу з Рэчыцы Віялету Чырык, і Юлія Пісарэнка (60 кг), якая не пакінула шанцаў у фінале сваёй зямлячцы Надзеі Драгуновай.
Магіляўчанка Вераніка Іванова стала найлепшай у вагавай катэгорыі 63 кг, перамогшы ў фінале прадстаўніцу Мінскай вобласці Крысціну Федарашка.
На другой пазіцыі каманднага заліку размясцілася Гомельская вобласць, трэцяе месца дасталося камандзе Гродзенскага рэгіёна.
Лідары жаночай зборнай Беларусі па барацьбе Марыя Мамашук, Ванэса Каладзінская і Васіліса Марзалюк турнір, які прайшоў у спарткомплексе "Стайкі", прапусцілі.
У чэмпіянаце Беларусі па жаночай барацьбе прынялі ўдзел 70 спартсменак. Дадзены старт з’яўляецца адным з крытэрыяў адбору для ўдзелу ў чэмпіянаце свету, які пройдзе з 21 па 26 жніўня ў Парыжы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі