Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць далучыцца да прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!» З 8 па 12 кастрычніка ў кожнай першаснай прафсаюзнай арганізацыі можна будзе напісаць добрыя пажаданні на адной з 5 паштовак, спецыяльна распрацаваных да гэтага свята, і адаслаць іх самаму дарагому чалавеку, прытым цалкам бясплатна. Прафсаюзныя спецыялісты дапамогуць аформіць віншаванне і адправяць яго на ўказаны адрасе.
Ініцыяваная моладзевым Саветам Федэрацыі прафсаюзаў у 2015 годзе акцыя з кожным годам набірае абароты. Толькі ў мінулым годзе ў ёй прыняло ўдзел больш за паўмільёна чалавек, а паштоўкі з цёплымі пажаданнямі атрымала 250 тыс. маці.
Сёлета можна адправіць маме і электронную паштоўку на паштовую скрыню або ў сацсетцы, запампаваўшы ўпадабанае віншаванне на інтэрнэт-партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Дарэчы, Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць пастаянную працу па ўключэнні ў калектыўныя дагаворы дадатковых бонусаў для работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей. Так, напрыклад, на многіх прадпрыемствах краіны шматдзетныя мамы маюць права на адзін дадатковы выхадны на тыдзень з захаваннем сярэдняй заработнай платы, а жанчыны, якія выхоўваюць двух дзяцей – на адзін выхадны ў месяц з захаваннем 50% ад сярэдняга заробку. 1 верасня бацькі атрымліваюць выхадны дзень, які аплачваецца, каб адвесці сваіх дзяцей-першакласнікаў у школу.










Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59