Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес». Мерапрыемства пройдзе 20 кастрычніка па ўсёй краіне, паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Па словах суразмоўцаў, неабыякавыя жыхары рэгіёна могуць аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў Магілёўскі лясгас або найбліжэйшае лясніцтва і заявіць пра свой намер дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Усіх удзельнікаў у мерапрыемстве забяспечаць неабходным інвентаром.
«Арганізацыі Мінлясгаса штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на работы па навядзенні парадку ў лясным фондзе. Разам з тым, праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай», – падкрэслілі суразмоўцы.
Дарэчы, акцыя «Чысты лес» для Беларусі ўжо традыцыйная. Упершыню яна адбылася ў 2010 годзе. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі рэспублікі.
У мінулым годзе акцыю «Чысты лес» падтрымала больш за 35 тыс. удзельнікаў. Актыўней за ўсіх да мерапрыемства падключыліся менавіта жыхары Магілёўскай вобласці: свой уклад у захаванне зялёнага багацця Беларусі ў нашым рэгіёне ўнесла больш за 7,2 тыс. чалавек.
Добраахвотная акцыя праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Асноўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да лесу і не засмечваць яго.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка