Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у інтэрнэт-спаборніцтве «Ідэі зберажэння ў жыццё!». Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
У спаборніцтве могуць прымаць удзел выхаванцы дашкольных устаноў і навучэнцы сярэдніх школ, усе неабыякавыя да праблем энергазберажэння.
З працамі, прадстаўленымі ў межах правядзення конкурсу, можна азнаёміцца на старонцы адкрытай групы «Энергазберажэнне» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» (https://vk.com/club131586928).


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59