Рус Бел Eng 中文

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у конкурсе фатаграфій і відэаролікаў «Мы сваёй Беларуссю ганарымся!»

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у конкурсе фатаграфій і відэаролікаў «Мы сваёй Беларуссю ганарымся!». Творчае спаборніцтва прымеркавана да Года малой радзімы, паведамляе сайт Міністэрства інфармацыі.

Да 30 верасня прэтэндэнтам неабходна прадаставіць фатаграфіі, створаныя шляхам выкарыстання лічбавай або аналагавай тэхнікі, відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі.

Па выніках конкурсу будуць вызначаны лаўрэаты і пераможцы, якіх узнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі. Іх працы аб'яднаюць у фотавыставу. Таксама адбудзецца грамадская прэзентацыя лепшых відэаролікаў.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў кастрычніку ва ўрачыстай абстаноўцы ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці (Мінск, вул. Карла Маркса, 38, пад'езд №4).

Конкурс «Мы сваёй Беларуссю ганарымся!» праводзіцца з мэтай далучэння насельніцтва да сацыяльна-культурнага жыцця краіны, папулярызацыі нацыянальнага здабытку, прапаганды ведаў пра выдатных беларускіх дзеячаў, матэрыяльную і духоўную гісторыка-культурную спадчынеу Беларусі, дасягненні ў галіне навукі, аховы здароўя, эканомікі, развіцця ў беларусаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, стымулявання цікавасці да гісторыі і культуры беларускіх рэгіёнаў, пашырэння магчымасцяў для творчай самарэалізацыі.

Арганізатарам конкурсу выступае філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, РГА «Белая Русь».

Палажэнне аб правядзенні конкурсу «Мы сваёй Беларуссю ганарымся!»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая