Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” прысвоена вядучаму майстру сцэны Магілёўскага абласнога тэатра лялек Мікалаю Сцешыцу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Мікалай Сцешыц – таленавіты, шматпланавы артыст з шырокім творчым аплуа, – заўважылі суразмоўцы. – Ён працуе ў магілёўскім тэатры з 1993 года. Вядучы майстар сцэны стварыў шэраг яркіх высокамастацкіх вобразаў у спектаклях, якія складаюць залаты фонд тэатра. Аб прызнанні яго таленту сведчаць прэстыжныя тэатральныя ўзнагароды, а таксама дыпломы розных фестываляў у намінацыі «Самая лепшая мужчынская роля».
У 2001 годзе артыст атрымаў дзяржаўную стыпендыю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 2009-м – узнагароджаны медалём Ф. Скарыны, найвышэйшым прызам Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак». У 2010 годзе імя артыста ўнесена ў энцыклапедыю “Найлепшыя людзі Беларусі”, а ў 2012-м – акцёр узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў суразмоўцаў, аб грамадзянскай пазіцыі і аўтарытэце сярод калег прафесійнага круга, а таксама жыхароў Магілёўшчыны сведчыць той факт, што Мікалай Сцешыц з’яўляўся адзіным прадстаўніком сярод беларускіх акцёраў, які удзельнічаў у V Усебеларускім народным сходзе.
Двойчы Магілёўскі абласны тэатр лялек станавіўся саіскальнікам Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва за спектаклі «На дне» М. Горкага (2015) і «Сіняя-сіняя» У. Караткевіча (2016). У гэтых спектаклях быў заняты Мікалай Сцешыц.

За час працы ў тэатры Мікалаем Сцешыцам створана больш за 80 роляў, многія з іх адлюстраваны ў публікацыях беларускіх і замежных СМІ. У арсенале акцёра ролі ў спектаклях для дзяцей і моладзі, а таксама ў пастаноўках для дарослых. «Глыбіня і шматграннасць, з якой працуе акцёр, уражваюць. У год ён заняты ў больш чым 350 спектаклях. У асобе Мікалая Сцешыца спалучаюцца выдатны акцёр тэатра лялек і выдатны драматычны артыст», – падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка