Дэлегацыя зводнай дружыны піянераў Крычава з двухдзённым візітам пабывала ў горадзе Ельня Смаленскай вобласці. Дзеці прынялі ўдзел у мерапрыемствах міжнароднага патрыятычнага збору піянераў «Традыцыям піянерскім верныя!», паведаміла карэспандэнту сайта старшыня Крычаўскага РС ГА «БРПА» Ларыса Пажарская.

Юныя госці з Масквы, Вязьмы, Ельні і Крычава дзяліліся вопытам работы ў піянерскіх дружынах, удзельнічалі ў ваенна-спартыўнай гульні «Зарнічка», калектыўна-творчай справе «Вечар дружбы», спявалі піянерскія песні ля вогнішча, выязджалі ў значныя месцы Ельнінскага раёна. У прыватнасці, яны пабывалі ля вытока ракі Дзясна, наведалі музей-сядзібу вялікага кампазітара Міхаіла Глінкі, месца жорсткіх баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны ля в. Уварава.

З расійскай вёскай звязаны і горад Крычаў. Тут вяла бой з фашысцкімі захопнікамі 8-я стралковая дывізія народнага апалчэння Краснапрэсненскага раёна горада Масквы. У гэтым месцы трапілі ў палон вядомыя артысты Аляксандр Акаемаў і Генадзь Лузенін, якія потым былі перапраўлены ў крычаўскі лагер смерці.

«Такія сустрэчы застаюцца ў памяці на ўсё жыццё, бо дзеці набываюць не толькі новыя веды, але і сяброў, станоўчыя эмоцыі, атрымліваюць урокі мужнасці і патрыятызму», – падкрэсліла субяседніца.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31