Абласное свята веснавой сяўбы «Засеўкі» прайшло 4 красавіка на полі СВК «Калгас “Радзіма”» ў Бялыніцкім раёне. Старажытны рытуал сімвалізуе надыход вясны ў жыцці хлебаробаў, якія закладваюць аснову будучага ўраджаю. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны, духавенства. Падчас свята адбылася тэатралізаваная дэманстрацыя пачатку пасяўной. Госці змаглі параўнаць, як абрад праводзіўся ў даўніну і якая тэхніка выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў сёння. Перад пачаткам работ зерне і аратых акрапілі святой вадой. Кіраўнікі раёнаў атрымалі ў дар караваі і абразы “Спарыцельніца хлеба”, якія сімвалізуюць благаславенне палёў на добры ўраджай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая