Трагічная споведзь па матывах аповесці Л.М.Талстога «Халстамер. Гісторыя каня» прывёз на ХII Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт-2017» Тбіліскі дзяржаўны акадэмічны рускі драматычны тэатр імя А.С.Грыбаедава. Пастаноўку-прысвячэнне вялікім дзеячам культуры - Георгію Талстаногаву і Яўгену Лебедзеву - убачыў глядач Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 24 сакавіка. Спектакль заваяваў славу аднаго з лепшых у сучасным тэатральным свеце. У 2013 годзе ён быў удастоены Гран-пры XI Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «Залаты Віцязь» у Маскве, а выканаўца галоўнай ролі Валерый Харутчанка стаў уладальнікам «Залатога дыплома» фэсту. Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр – Аўтандзіл Варсімашвілі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі, лаўрэат прэміі імя К. Марджанішвілі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая