У студзені 2017 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 72 пажары, на якіх загінула шэсць чалавек і двое траўмаваныя. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
З-за неасцярожнага абыходжання з агнём здарылася 13 пажараў, парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання прывяло да 36 узгаранняў, электраабсталявання – да 11.
Вогненная стыхія 55 разоў бушавала ў жылым сектары. Пераважаюць «печкавыя» пажары, колькасць якіх у параўнанні з мінулым годам павялічылася ўдвая. “Домаўладанне з пячным ацяпленнем у зімовы сезон – гэта адначасова камфорт і праблема, асабліва для тых, хто ўспамінае пра печ толькі тады, калі яе трэба тапіць”, – падкрэслілі суразмоўцы.
Не меншае зло – курэнне ў ложку і спіртныя напоі. 83% з ліку загінуўшых у студзені на момант узнікнення пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
У Магілёўскім абласным упраўленні МНС нагадалі: для таго каб засцерагчы сябе і сваю сям’ю ад пажараў, акрамя строгага захавання правіл пажарнай бяспекі, у кожным жылым пакоі неабходна ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Выяўленне ўзгарання на ранняй стадыі дазваляе выратаваць не толькі жыццё, але і знізіць магчымы ўрон, а ў некаторых выпадках і зусім звесці яго да мінімуму. Толькі ў мінулым годзе ў рэгіёне дзякуючы АПА папярэджана гібель і траўматызм 23 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59