Рус Бел Eng 中文

Хрэсны ход у падтрымку руху супраць абортаў пройдзе 25 лютага ў Магілёве

Хрэсны ход у падтрымку руху супраць абортаў пройдзе 25 лютага ў абласным цэнтры, паведамілі ў Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі.

Мерапрыемства адбудзецца па благаславенні праасвяшчэнны епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Узначаліць шэсце кіраўнік епархіяльнага Цэнтра абароны мацярынства і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў іерэй Уладзімір Котаў.

Прыняць удзел у саборнай малітве запрашаюцца ўсе праваслаўныя хрысціяне. Шэсце пачнецца ад храма святых Якіма і Ганны ў 9.00 пасля набажэнства (пачатак малебну ў 8.20). Далей маршрут хрэснага ходу пройдзе праз Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор, храм Царскіх пакутнікаў і ўсіх навамучанікаў Царквы Рускай, УАЗ “Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі”, Трохсвятарны сабор, храм Іконы Божай Маці «Усецарыца».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая