Вясновую паводку ў Магілёўскай вобласці чакаюць вышэйшай за мінулагоднюю. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела гідралогіі Магілёўскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О.Шміта Іна Філева.
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці назіраецца актыўны ўздым вады ў рэках з сярэднясутачным ходам ад 4 да 18 см. На вялікіх рэках (Днепр, Сож, Бярэзіна) захоўваецца ледастаў і ледастаў з палонкамі, а таксама адзначаюцца берагі і вада на лёдзе. За апошнія суткі больш за ўсё ўзровень падняўся ў Сожы пад Крычавам – на 18 см, і цяпер у параўнанні з перадпад’ёмным узроўнем (уздым пачаўся ў 20-х чыслах лютага) вада ў Сожы паднялася на метр, у Дняпры пад Магілёвам – на 70 см, а ў Бярэзіне пад Бабруйскам – на 66 см. «Але пакуль да небяспечных узроўняў уздыму вада нідзе не наблізілася», – адзначыла Іна Філева.
Паводле яе слоў, у перыяд ускрыцця рэк магчыма ўтварэнне затораў і зажораў лёду з рэзкімі сутачнымі ўздымамі ўзроўню вады. У сувязі з чаканым пацяпленнем у найбліжэйшыя дні можна назіраць выхад Сожа пад Слаўгарадам на пойму. «На палях снегу практычна ўжо няма, таму далейшая інтэнсіўнасць паводкі на Магілёўшчыне будзе залежаць выключна ад метэаралагічных умоў. Калі надвор’е не паднясе сюрпрызаў у выглядзе вялікіх ападкаў, то інтэнсіўнасць вясновай паводкі будзе ў межах сярэдняга », – сказала суразмоўніца.
Яна таксама звярнула ўвагу, што цяпер катэгарычна забаронены выхад людзей на лёд, паколькі ён хутка разбураецца, напітваецца вадой і становіцца друзлым.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59