Цэны на прыродны газ для некаторых катэгорый карыстальнікаў адкарэкціраваны ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 4 красавіка 2017 года №21 унесены змены ў пастанову ад 18 студзеня 2017 года №5 “Аб цэнах на прыродны газ”.
Дакументам устаноўлены цэны на прыродны газ за 1 куб.м. з ПДВ, што адпускаецца газазабеспячальнымі арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз», арганізацыям, якія маюць інтэрнаты, у частцы выкарыстання прыроднага газу грамадзянамі, якія пражываюць у іх, рэлігійным арганізацыям, а таксама арганізацыям, якія выкарыстоўваюць прыродны газ для патрэб дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзiцячых вёсак (гарадкоў), дзіцячых хоспісаў. Так, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў цэны складуць у ацяпляльны перыяд – Br0,0911 (раней – Br0,0908), у летні перыяд – Br0,2853 (раней – Br0,2842); пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў – Br0,2853 (раней – Br0,2842).
Пастанова ўступае ў сілу 12 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59