X адкрыты фестываль творчасці замежных студэнтаў “Дружба народаў” сабраў у Беларуска-Расійскім універсітэце моладзь з 9 ВНУ краіны. Мерапрыемства прайшло 15-16 сакавіка.
У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Магілёва, Віцебска, Гомеля і Горак. Найлепшых вызначылі ў намінацыях “Вакальна-харавая творчасць”, “Інструментальная, вакальна-інструментальная творчасць”, “Харэаграфічнае мастацтва”, “Тэатральнае мастацтва”. Акрамя таго, уручылі спецыяльныя дыпломы “За самае лепшае выкананне песні на рускай мове”, “За вернасць фэсту” і “Прыз глядацкіх сімпатый”.
Гран-пры фестывалю заваяваў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая