XXIV адкрыты традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава стартаваў 14 сакавіка ў Магілёве. Удзел у спаборніцтвах прымаюць 7 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска. На працягу двух дзён на татамі спартыўнага комплексу “Алімпіец” будуць змагацца каля 200 юнакоў і дзяўчат у васьмі вагавых катэгорыях. Узрост удзельнікаў – 16-21 год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая