Дваццаць шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася 16 сакавіка. Народныя абраннікі падвялі вынікі працы аблвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і разгледзелі вынікі працы прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва рэгіёна ў 2016 годзе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Пасяджэнню папярэднічала выстава прадукцыі прадпрыемстваў Прыдняпроўскага краю, якая размясцілася ў фае канферэнц-залы аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая