Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці ў 2017 годзе плануецца працаўладкаваць не менш за 22 тыс. чалавек

У Магілёўскай вобласці ў 2017 годзе плануецца працаўладкаваць не менш за 22 тыс. грамадзян, у тым ліку на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў амаль 5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове Магілёўскага аблвыканкама Вольга Хадускіна.

“У мэтах захавання стабільнай сітуацыі на рынку працы праца органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове будзе будавацца ў бягучым годзе ў першую чаргу на актыўных мерах палітыкі занятасці, – адзначыла суразмоўца. – Акрамя працаўладкавання грамадзян, плануецца арганізаваць навучанне для 1,3 тыс. чалавек і платныя грамадскія работы для 7 тыс. незанятага насельніцтва. Прадугледжана таксама за кошт сродкаў фонду сацыяльнай абароны прадастаўленне беспрацоўным 310 субсідый для арганізацыі самазанятасці, перасялення сем’яў на новае месца жыхарства і работы і інш.”

На ўліку ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове вобласці на 1 сакавіка знаходзілася 4,8 тыс. беспрацоўных. Гэта на 24,6% менш у параўнанні з аналагічнай датай мінулага года. Практычна ў два разы ніжэй і каэфіцыент напружанасці на рынку працы, у сярэднім на 100 вакансій прэтэндуе 96 беспрацоўных. «У цэлым па колькасці заяўленых свабодных працоўных месцаў пакуль адзначаецца пазітыўная дынаміка. У абласным банку вакансій звыш 5 тыс. рабочых месцаў, больш за палову з якіх адносяцца да рабочых прафесіях. Найбольш запатрабаваныя на рынку працы медыцынскія спецыялісты, прадаўцы, швачкі, вадзіцелі аўтамабіляў, у сельскай мясцовасці – ветурачы, заатэхнікі, трактарысты-машыністы», – сказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове.

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці грамадзян на рынку працы службай занятасцi за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду сацыяльнай аховы насельніцтва Беларусі ў 2016 годзе для 1 376 беспрацоўных грамадзян арганізавана навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, за студзень-люты 2017 году – 116 чалавек. У ліку асноўных прафесій, якія атрымлівалі беспрацоўныя, – кіроўцы пагрузчыка, машыністы кацельні, прадаўцы, электраманцёры, электрагазазваршчыкі, кухары.

«Актыўна падтрымліваецца намі і прадпрымальніцкая ініцыятыва, у 2016 годзе для арганізацыі ўласнай справы 297 беспрацоўных грамадзян атрымалі фінансавую падтрымку ў выглядзе субсідый, з пачатку бягучага года – ужо 34 чалавекі», – паведаміла Вольга Хадускіна. Узровень рэгіструемых беспрацоўных на 1 сакавіка ў вобласці склаў 1% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая