ХII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт-2017» стартаваў 21 сакавіка ў Магілёве. У гэты дзень у Магілёўскім абласным тэатры лялек адбылася прэс-канферэнцыя для рэспубліканскіх і мясцовых СМІ. У ёй прынялі ўдзел першы намеснік Міністра культуры Ірына Дрыга, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва, дырэктар Магілёўскага драмтэатра Андрэй Новікаў, беларускія тэатральныя крытыкі. Падарункам маладых фатографаў гледачам, якія прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё фестывалю ў драмтэатр, стала выстава творчага праекта «28», які праходзіў напярэдадні ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». У экспазіцыю ўвайшлі лепшыя працы ўдзельнікаў: партрэты, пейзажы, сюжэты з будзённага жыцця, малюнкі жывёл і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая