Фестывальную праграму ХII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума “М.@rt.контакт-2017” 21 сакавіка адкрыў спектакль «Аднакласнікі. Урокі жыцця» Алмацінскага тэатра імя Байтэна Амарава «Жас Сахна». Ён прайшоў на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Трагедыя пастаўлена па п’есе Тадэвуша Слабадзянека «Наш клас». Рэжысёр, сцэнограф, мастак па касцюмах і харэограф – Барзу Абдураззакаў. Праца ўзнагароджана Гран-пры Міжнароднага фестывалю вялікіх спектакляў малой формы «ArtОкраина», стала прызёрам міжнароднага фестывалю краін СНД і Балтыі “Сустрэчы ў Расіі” ў Санкт-Пецярбурзе ў 2016 годзе годзе, прызнана лепшым спектаклем 2015 года ў Алматы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая