Завяршыўся другі дзень ХII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт-2017» прэм’ерай ад рэжысёра Магілёўскага абласнога тэатра лялек Ігара Казакова. Гледачы змаглі нацешыцца спавядальнай гісторыяй па апавяданні Уладзіміра Караткевіча «Сіняя-сіняя» аб супярэчлівай любові да Радзімы. Галоўную ролю ў монаспектаклі іграў вядучы майстар сцэны тэатра лялек, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Мікалай Сцешыц.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая