Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) прадставіў на ХII Міжнародным моладзевым тэатральным форуме «М.@rt.кантакт-2017» гісторыю аднаго незвычайнага вяртання «Лондан». Пастаноўка заснавана на рэальных падзеях. Сантэхнік мясцовага ЖРЭУ Гена да сваіх 34 гадоў паспеў прайсці агонь і ваду: ажаніцца «па залёту», завесці сына і развесціся, адсядзець у турме, перастаць піць і стаць незаменным на працы. Але жыццё Гены на гэтым не супакойваецца і падкідвае яму новае выпрабаванне – захапіўшыся яшчэ ў турме саломапляценнем, Гена нечакана атрымлівае міжнароднае прызнанне і ўпотай едзе ў брытанскую сталіцу на конкурс народнай творчасці. Рэжысёр – Алена Сілуціна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая