Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г. Мінск) прадставіў на ХII Міжнародным моладзевым тэатральным форуме «М.@rt.кантакт-2017» драму на беларускай мове «Гэта ўсё яна». П'еса была напісана Андрэем Івановым у межах Першай міжнароднай драматургічнай лабараторыі (Цэнтр беларускай драматургіі) і ўжо пастаўлена ў Расіі, Латвіі, Украіне, Чэхіі, Беларусі (Віцебск) і Уругваі.
Нават самыя блізкія людзі - сябры, закаханыя, родныя - у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна. Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсетку? Прадставіцца не сабой? Гэта падман, але толькі так можна пераадолець прорву неразумення. Аднак усё тайнае калі-небудзь становіцца відавочным.
Рэжысёр – Моніка Дабраўлянска
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая