Тэатр-фестываль «Балтыйскі Дом» з Санкт-Пецярбурга прадставіў на XII Міжнародным моладзевым тэатральным форуме «M.@rt.контакт» трагіфарс «Ты, я...». Герояў п'есы сучаснага расійскага драматурга Ільі Члакі нельга назваць шчаслівымі: мітусня, хлусня, гора, пакуты ... Дзіцячыя крыўды змяняюцца сямейнымі сваркамі – хлопчык становіцца мужчынам і прычыняе боль ужо не маці, а каханай дзяўчыне, потым – жонцы. Гісторыя адносін Дзмітрыя і Клаўнесы – дзіўнага персанажа, які прадстаўляе ўсіх жанчын, якіх Дзмітрый сустрэў на сваім шляху, становіцца вечным сюжэтам аб барацьбе Любові і Адзіноты. Рэжысёр – Юрый Ядроўскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая