Колькасць камерцыйных арганізацый у паўднёва-ўсходнім рэгіёне (ПУР) Магілёўскай вобласці за перыяд дзеяння ўказа №235 “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўночна-заходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці” (2015 г.) вырасла на 3,3% і склала 404 арганізацый (па вобласці іх колькасць скарацілася на 2%). Пра гэта паведаміў сёння на выязным пасяджэнні аблвыканкама ў Касцюковічах па пытанні рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ПУР старшыня камітэта эканомікі Руслан Страхар.
З моманту дзеяння ўказа па 1 красавіка 2017 года ў ПУР створана 80 новых камерцыйных арганізацый, у тым ліку ў студзені-сакавіку бягучага года – 9. Найбольшая колькасць – у Крычаўскім раёне (25).
За перыяд рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна тут пабудаваны і мадэрнізаваны шэраг вытворчых аб’ектаў. Так, у Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах рэканструявана 9 малочна-таварных ферм, у Крычаўскім раёне завершана ў поўным аб’ёме рэалізацыя буйнога інвестпраекта “Будаўніцтва завода па вытворчасці цэментава-стружкавых пліт магутнасцю 60 000 куб.м у год” (ЗАТ «Белзамежбуд»). Па праекце прыцягнута $ 2,2 млн прамых замежных інвестыцый, створана 124 рабочыя месцы. Толькі за студзень-красавік бягучага года на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы ПУР выкарыстана Вr33,5 млн інвестыцый у асноўны капітал, або ў супастаўных цэнах 134,3% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2016 года (па вобласці – 69,9%). «Разам з тым прынятыя меры па рэалізацыі праграмы не прынеслі належнага эканамічнага эфекту, пакуль ён нязначны. Пры гэтым удзельная вага рэгіёна ў скарбонцы вобласці не павялічваецца, а зніжаецца. Існуючыя ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне льготы пакуль не спрыяюць прыходу інвестараў, – сказаў Руслан Страхар. – Нам неабходна і далей праводзіць работу па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ №235 у частцы стварэння найбольш прывабных умоў для інвестараў і падключыць да гэтай працы дэпутацкі корпус».
На думку старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, для развіцця паўднёвага ўсходу неабходна актывізаваць работу па развіцці прадпрымальніцтва, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, прыняць меры па павышэнні эфектыўнасці работы валаўтваральных арганізацый рэгіёна, забяспечыўшы максімальную загрузку іх вытворчых магутнасцяў. Дзякуючы зменам заканадаўства, у раёнаў зараз з’явілася рэальная магчымасць выкарыстаць ільготныя крэдыты Банка развіцця (пад 7,5% гадавых) для рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы – як на ўмовах конкурснага адбору, так і без правядзення конкурсу. «Нам трэба толькі асвоіць прадугледжаныя банкам рэсурсы і як мага хутчэй увесці аб’екты ў эксплуатацыю, а таксама працягнуць карпатлівую работу па прыцягненні інвестараў, што будзе садзейнічаць дынамічнаму і ўстойліваму развіццю тэрыторый ПУР», – адзначыў Руслан Страхар.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ў сваю чаргу акцэнтаваў увагу на тым, што галоўнай задачай і канчатковай мэтай указа №235 і даручэння Прэзідэнта з’яўляецца дасягненне паўднёвым усходам узроўню развіцця базавых раёнаў, і ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы неабходна задзейнічаць усе наяўныя рэзервы. Губернатар запатрабаваў персанальнай адказнасці кадраў за выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ПУР. «Большасць пытанняў, якія патрэбна і можна сёння вырашаць, ляжыць у плоскасці адказнасці кадраў, якія жывуць і працуюць тут», – лічыць ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую