Рус Бел Eng 中文

Школа, якая будуецца ў Крычаве, будзе ўведзена ў строй да 1 верасня - Анатоль Калінін

Сярэдняя школа №8, якая будуецца у мікрараёне Камсамольскі г. Крычава, будзе ўведзена ў строй да 1 верасня 2017 года. Пра гэта паведаміў сёння, знаёмячыся з ходам будаўнічых работ на дадзеным сацыяльным аб’екце, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

Новая ўстанова адукацыі ўзводзіцца побач з пляцоўкай, дзе знаходзілася старая гімназія, у якой 29 жніўня 2014 года абрынулася частка будынка. Яе ацалелыя карпусы пасля вывучэння спецыяльнай камісіі былі прызнаны ўзведзенымі з парушэннямі будаўнічых нормаў або аварыйнымі. Таму было прынята рашэнне не аднаўляць стары будынак, а будаваць новую сучасную ўстанову адукацыі на 1020 месцаў з улікам перспектывы развіцця Крычава і росту ў ім насельніцтва. Будаўнічыя працы на аб’екце былі пачаты ў 2014 годзе, а ў 2015-м з удзелам Анатоля Калініна ў падмурак будынка навучальнай установы была закладзена капсула з пасланнем нашчадкам..

«На сённяшні дзень мы бачым, што будаўнічыя работы выйшлі на фінішную прамую. І няма ніякага сумнення, што ўстанова адукацыі будзе ўведзена ў строй да 1 верасня бягучага года. У ходзе нарады мы дамовіліся з будаўнікамі актывізаваць працу па некаторых напрамках. У прыватнасці, гэта тычыцца пытанняў добраўпарадкавання і азелянення, стварэння камфортнага асяроддзя для дзяцей. Гэта школа павінна стаць адной з самых сучасных устаноў адукацыі не толькі Магілёўскай вобласці, але і краіны. Тут павінны быць укаранёны самыя перадавыя інавацыйныя тэхналогіі», – падкрэсліў Анатоль Калінін..

Зараз будаўнікі на асноўных трох карпусах школы завяршаюць аддзелачныя работы, вядзецца мантаж пажарнай і ахоўнай сігналізацыі, закрыты па контуры будынак басейна і распачата будаўніцтва стадыёна (на месцы знесеных карпусоў старой гімназіі). На наступным тыдні плануецца пачаць работы па добраўпарадкаванні і азеляненні прылеглай тэрыторыі. Абвешчаны тэндары і робіцца закупка неабходнай мэблі і абсталявання, якія будуць пераважна беларускай вытворчасці..

Фінансаванне будаўніцтва вядзецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. На гэтыя мэты прадугледжана Br23,6 млн. З іх асвоена ўжо больш за Br13 млн. Зараз на аб’екце працуюць, акрамя генпадрадчыка Касцюковіцкага ПКА №260, 11 субпадрадных арганізацый, задзейнічана больш за 200 людзей. Завяршэнне ўсіх будаўнічых і падрыхтоўчых работ прызначана на 25 жніўня.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая