Урад возьме пад кантроль пытанне цэнтралізаванага водазабеспячэння в. Міхеевічы ў Крычаўскім раёне. У гэтым запэўніў сёння ў час асабістага прыёму грамадзян у Крычаўскім райвыканкаме намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
З пытаннем аб рашэнні праблемы водазабеспячэння населенага пункта да намесніка прэм’ер-міністра звярнулася мясцовая жыхарка і стараста в. Міхеевічы Ванда Шаўцова. Паводле яе слоў, пры будаўніцтве і запуску новага завода ААТ «Крычаўцэментнашыфер» у шахтавых калодзежах населенага пункта рэзка ўпаў узровень вады, а дзвюх наяўных калонак на больш чым 110 дамоў недастаткова, да таго ж у вада празмерна насычана жалезам і яе трэба чысціць.
На думку Анатоля Калініна, дадзеную праблему трэба вырашаць сумеснымі намаганнямі, ужыўшы змешаную схему фінансавання. Паколькі тут ужо пачата пракладка цэнтральнага водаправода, то яе трэба завяршыць і забяспечыць вадой жылыя дамы, выкарыстаўшы для гэтага сродкі мясцовага бюджэту, працу грамадзян названага населенага пункта, а таксама дапамогу ААТ “Крычаўцэментнашыфер”. Што тычыцца пытання ачысткі вады і будаўніцтва станцыі абезжалезвання, то Анатоль Калінін даручыў дэталёва прапрацаваць гэта пытанне і знайсці магчымасць вырашыць яго комплексна. «Мы павінны разгледзець у тым ліку магчымасці выкарыстання сродкаў Сусветнага банка для будаўніцтва ў раёне не адной, а некалькі станцый абезжалезвання, што вырашыла б праблему з ачысткай вады ў прылеглых да Крычава населеных пунктах», – сказаў ён.
Да намесніка прэм’ер-міністра па падтрымку ў пытанні энергазабеспячэння прыватнага прадпрыемства таксама сёння звярнуўся бізнесмен з Краснополля Сяргей Траянаў, які займаецца паглыбленай перапрацоўкай драўніны. Ён запланаваў з мэтай забеспячэння прадпрыемства ўласнай электраэнергіяй і зніжэння вытворчых выдаткаў усталяваць ветрагенератары. Яны будуць большай магутнасці, чым на дадзеным этапе неабходна для развіцця прадпрыемства. Але з-за таго, што на такі від электраэнергіі існуюць абмежаванні пры рэалізацыі яе ў энергасістэму, пытанне ажыццяўлення гэтага праекта пакуль не вырашаецца.
Анатоль Калінін са свайго боку паабяцаў падтрымку бізнесмену ў вырашэнні ўзнятага пытання толькі ў тым выпадку, калі праект накіраваны не на тое, каб зарабляць грошы, а служыць выключна для забеспячэння электраэнергіяй уласнай вытворчасці, патаннення і павышэння канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі. «Мы павінны падтрымліваць развіццё малога і сярэдняга бізнесу ў рэгіёнах, тым больш экспартна-арыентаваных вытворцаў. У гэтага бізнесмена на прадпрыемстве працуе 80 чалавек. Ён плануе развівацца далей і ствараць новыя працоўныя месцы, што вельмі важна для тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на ЧАЭС», – адзначыў Анатоль Калінін. Ён даручыў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму ўзяць пытанне на кантроль аблвыканкама і вырашыць яго па магчымасці ў самы блізкі час.
Па выніках асабістага прыёму грамадзян у гутарцы з журналістамі Анатоль Калінін адзначыў выразную, сістэмную і эфектыўную работу са зваротамі грамадзян у райвыканкаме. «Пра гэта сама за сябе гаворыць колькасць тых, хто запісаўся на прыём – усяго два чалавекі, прычым адзін з іх з Краснапольскага раёна. І пытанні былі закрануты жыццёва важныя, якія тычацца паляпшэння ўзроўню жыцця людзей і развіцця бізнесу», – сказаў Анатоль Калінін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую