У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 22 красавіка, прынялі ўдзел больш за 340 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці. Кіраўніцтва рэгіёна працавала на добраўпарадкаванні тэрыторыі аперацыйнага корпуса Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера, які зараз будуюць. Тут правялі работы па азеляненні, выраўноўванні грунту, укладцы тратуарнай пліткі і інш. Навядзеннем парадку ў сталіцы Прыдняпроўскага краю займаліся каля 100 тыс. магіляўчан. У іх ліку прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны і моладзь, неабыякавыя гараджане. Асноўнай працоўнай пляцоўкай стаў парк у Падніколлі, дзе саджалі памятную алею да 750-годдзя Магілёва. У цэлым на набярэжнай Дняпра, Пячэрскім лесапарку і іншых зялёных зонах горада высадзілі 750 дрэў розных парод.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая